Знайдзі ўсе гарады Беларусі

воскресенье, 16 ноября 2014 г.

| | | 0 коммент.
У інтэрнэце з'явілася інтэрактыўная гульня, прысвечаная геаграфіі Беларусі. Ад удзельніка патрабуецца нанесці 112 гарадоў краіны на контурную карту.

Неабходна пстрыкнуць у тым месцы, дзе, на вашую думку, знаходзiцца той ці іншы горад.
Калi вы патрапiлi дакладна або промах атрымаўся менш за 20 кiламетраў, залiчваецца 3 пункты, пры ўмове патраплення ў радыусе 50 кiламетраў вы атрымаеце 2 пункты, i 1 пункт — калi атрымалася ўкласцiся ў 100 кiламетраў.

Для пераходу да наступнага горада, трэба проста пстрыкнуть у любым месцы на мапе.
Пасля праходжання гульні сістэма пакажа атрыманую колькасць балаў.