Мы на тэлепраекце "Размаўляем па-беларуску"

пятница, 21 октября 2016 г.

| | |
Сёння, 21 кастрычніка, вучаніцы 9 класа Цадава Марына, Дземянкова Даша і Канавалава Яна прымалі ўдзел у тэлегульні "Размаўляем па-беларуску", якая выходзіць на тэлеканале Беларусь 3" (г. Гомель).
Дзяўчаты назвалі сваю каманду "Лагода", бо наша беларуская мова прыгожая, пяшчотная і лагодная. Капітанам каманды стала Канавалава Яна. Гулялі мы супраць каманды "Вясёлка" Радужскай сярэдняй школы імя М. Батракова. Тэмай гульні сталі Каляды.
Спецыяльнымі гасцямі гульні сталі вучні Стаўбунскай школы - удзельнікі фальклорнага калектыва "Спадчына", яны праспявалі калядныя песні роднай вёскі, і настрой ва ўсіх у студыі стаў прыўзняты і святочны.


А яшчэ ў студыі была неспадзяванка: ад яркага святла і гарачых лямп раптам прачнуўся вялікі матылёк, які пачаў лётаць па памяшканні. Увага ўсіх гульцоў адцягвалася на нечаканага госця. Больш за ўсё матыльку спадабаўся голас Багдана, капітана каманды "Вясёлка". Як толькі хлопец пачынаў гаварыць, матылёк ляцеў проста да яго!
Нарэшце гульцы засяродзіліся на гульні. Было вельмі цікава даведвацца пра рэдкія беларускія словы "абозня", "лютня", перакладаць сказы на беларускую мову. Дзяўчаты годна адказвалі на пытанні вядучай гульні Алены Траценка, уважліва слухалі знаўцу мовы Святаслава Крупеньку.
У апошнім конкурсе "Цытуем" камандзе "Лагода" ўдалося вырвацца наперад і перамагчы з лікам 41-37. У падарунак гульцы атрымалі даведнікі ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ніжэй можна прагледзець фотаздымкі, зробленыя падчас паездкі ў Гомель. А сама перадача будзе паказана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3", зразумела ж, на Каляды: у перыяд з 25 снежня па 7 студзеня. Калі перадача будзе размешчана на канале Youtube, то мы абавязкова размясцім яе тут.

1 коммент.:

Татьяна Факадей комментирует...

супер!!!

Отправить комментарий