Новая экспазіцыя музея Якуба Коласа распавядае пра яго любімыя стравы

вторник, 28 февраля 2017 г.

| | | 0 коммент.
Якуб Колас быў заўзятым грыбніком, любіў мочаныя яблыкі і сам гатаваў настойкі. Цяпер наведвальнікі маюць магчымасць зазірнуць у склеп сям'і Міцкевічаў і пабачыць, якія прадукты там захоўваліся зімою і былі на стале ў класіка. Незвычайная экспазіцыя, якая так і называецца — «Склеп», працуе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Таксама да 135-годдзя песняра адкрылася выстаўка фотаздымкаў 1901—1956 гадоў з фондаў музея, тут знакаміты паэт зноў жа паўстае простым, хатнім.

На фотаздымку: 
Ды­рэк­тар му­зея Яку­ба Ко­ла­са Зі­на­і­да Ка­ма­роў­ская паказвае «Склеп» пес­ня­ра мі­ніст­ру куль­ту­ры Ба­ры­су Свят­ло­ву

— У маім уласным светаадчуванні, бачанні беларускай літаратуры і культуры ў цэлым я не магу падзяліць Коласа і Купалу. Так, яны, безумоўна, розныя: кожны са сваёй стылістыкай, але разам з тым працавалі дзеля дасягнення адной агульнай мэты, — падзяліўся міністр культуры Барыс СВЯТЛОЎ. — Кожны ішоў сваім шляхам. Колас падымаўся ад зямлі, а Купала кіраваў позірк у нябёсы. Але разам спрыялі таму, каб беларуская мова, беларускае слова гучалі ў свеце. Постаць Якуба Коласа, яго асоба, лад жыцця і творчы набытак яшчэ раз пацвярджаюць нам, якім можа і павінен быць сапраўдны беларус.