Грамадская, культурная і адукацыйная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа

пятница, 16 июня 2017 г.

| | |
Шаноўныя сябры!

Сёлета наша краіна святкуе юбілеі народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтым падзеям прысвечана правядзенне разнастайных мерапрыемстваў. Беларусы ўспамінаюць не толькі творы вялікіх песняроў, якія вывучаюцца на ўсіх ступенях сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі і натхняюць сучаснае пакаленне, але і іх шматгранную дзейнасць, дзякуючы якой беларуская літаратура змагла абнавіцца і развівацца нараўне з іншымі літаратурамі сусвету.

Нацыянальны адукацыйны партал запрашае ўсіх зацікаўленых незалежна ад роду дзейнасці і ўзросту прыняць удзел у адкрытым апытанні «Грамадская, культурная і адукацыйная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа», якое прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Давайце будзем берагчы ў сваёй памяці імёны вялікіх песняроў, іх творчую спадчыну і ўсё тое, на што дзякуючы майстрам слова арыентуецца беларуская нацыянальная культура і мастацкая літаратура.

Нацыянальны адукацыйны партал дзякуе за супрацоўніцтва і жадае карыстальнікам плённай працы і радаснага адпачынку!

Адкрытае апытанне «Грамадская, культурная і адукацыйная спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа» размешчана тут.

НІА

0 коммент.:

Отправить комментарий